У Брэсце загінуў вайсковец сіл спецыяльных аперацый

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, падчас правядзення планавых заняткаў па баявой падрыхтоўцы ў выніку неасцярожнага абыходжання са зброяй вайсковец атрымаў раненне, несумяшчальнае з жыццём.

БелаПАН удакладняе, што салдат — ураджэнец вёскі Уборак Лоеўскага раёна Гомельшчыны. Цяпер яго бацькі чакаюць дастаўкі цела сына на радзіму для пахавання.

Фота — novostey.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі