У Бярозаўскім раёне міліцыя затрымала 1,5 тоны скрадзенага металалому
Яго спрабавалі прадаць трое работнікаў сельгаспрадпрыемства Пружанскага раёна.
Кіроўца, майстар і інжынер з адной арганізацыі везлі металалом на машыне , якую і затрымалі ў вёсцы Першамайская. Яны скралі лом чорнага металу ў сябе на працы і спрабавалі здаць яго ў “Брэстдругчармет” як асабісты, перадае БелаПАН.
Лом адабралі. Цяпер вырашаецца, ці заводзіць па гэтым факце крымінальную справу.