Мінскае "Дынама" выйграла ў гасцях у "Віцязя" — 4:2 (відэа)

Дынамаўцы ўпэўнена праводзілі матч і на 36-й хвіліне выйгравалі з лікам 3:0. Шайбы на рахунку Дзмітрыя Мялешкі (6-я хвіліна), Цеему Лайнэ (35-я) і Андрэя Міхалёва (36-я). Аднак у трэцім перыядзе гаспадары пляцоўкі закінулі дзве шайбы і заўзятарам мінчукоў давялося пахвалявацца. Аднак Цім Стэплтан закінуў шайбу ў пустую браму "Віцязя" — 4:2.

Нагадаем, "Дынама" працягвае змаганне за месца ў васьмёрцы лепшых каманд Заходняй канферэнцыі КХЛ. Гэта гарантуе патрапленне ў плэй-оф. На дадзены момант дынамаўцы займаюць у Заходняй канферэнцыі 8-е месца.

У "Льва" 72 ачкі і 7 месца, у мінскага "Дынама" — 71, у "Данбаса" — 69 і 9-е месца, у "Атланта" — 67, ён — дзесяты.

15 лютага мінскае "Дынама" дома гуляе з казанскім "АкБарсам", 17-га — з "Салаватам Юлаевым".

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі