У Дзяржынску затрымалі траіх актывістаў “Еўрапейскай Беларусі”

Маладыя людзі спрабавалі вывесіць расцяжку з тэкстам "Свабоду Бяляцкаму!", але былі спыненыя супрацоўнікамі ДАІ. Праз нейкі час на месца падзей пад'ехалі міліцыянты, якія пры затрыманні ўжылі фізічную сілу ў дачыненні да Уладзімера Дзенісевіча — павалілі яго на зямлю і нанеслі некалькі ўдараў. Таксама ўсім затрыманым адразу забаранілі карыстацца тэлефоннай сувяззю.

Актывістаў павінны даставіць у РУУС Дзяржынскага раёна і горада Дзяржынска і цягам трох гадзінаў скласці пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні альбо вызваліць. Верагодна, маладых людзей могуць пратрымаць у мясцовым ізалятары да суду ў панядзелак, інфармуе spring96.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі