У “Фальварку Добрыя Мысьлі” зачынілі мастацкую галерэю

Са словаў куратаркі культурных праектаў у “Добрых Мысьлях" Таццяны Гаранскай, падзеі апошніх дзён прадказвалі такі фінал. 31 траўня з прычыны забароны там не ўдалося зладзіць прэзентацыю новай кнігі Ўладзіміра Мацкевіча “Не думайце пра рыжага і сляпога качканоса”. А 1 чэрвеня забаранілі адкрыццё пасмяротнай выставы Міхася Рагалевіча.

Сёння куратары забралі са сховаў твор розных мастакоў, кнігі і ўсе астатнія рэчы, якія сабраліся ў галерэі за дзесяць гадоў яе працы, паведамляе Радыё Свабода.

Апрача выставаў, у галерэі праводзіліся прэзентацыі новых кніг, адбываліся творчыя сустрэчы, літаратурныя фэсты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі