У фінале адкрытага чэмпіянату Беларусі згуляюць "Нёман" і "Металург"
У сераду гродзенцы ў матчы паўфінальнай серыі перамаглі салігорскі "Шахцёр" у авертайме — 4:3 (1:1, 1:1, 1:1, 1:0).
У выніку, лік стаў 4:1 на карысць "Нёмана".
Нагадаем, што жлобінскі "Металург" у паўфінале адкрытага хакейнага чэмпіянату Беларусі чатыры разы выйграў у чатырох матчах у "Юніёра-Мінска".
Першыя матчы фінальнай серыі пройдуць 27, 28 і 31 сакавіка.