У Ганцавічах школьнік атрымаў апёкі пры тушэнні сухой травы
У хлопчыка, вучня 4 класа апалена 18 адсоткаў цела і ён знаходзіцца ў рэанімацыі. 17 сакавіка ён спрабаваў патушыць сухую траву на пустцы.
Варта адзначыць, што за мінулыя суткі ратавальнікі Брэскай вобласці 119 разоў выязджалі на тушэнне падобных пажараў, агонь палаў на плошчы ў 50 гектараў, паведамляе www.tomin.by