У Глыбокім у каналізацыйным калодзежы загінуў мужчына

Мужчыну, ногі якога тарчалі з каналізацыйнага калодзежа, заўважыла прадавачка крамы, размешчанай насупраць. Яна і выклікала хуткую дапамогу. Медыкі канстатавалі смерць.

40-гадовы мужчына працаваў у Глыбоцкай ЖКГ. Жыў ён непадалёк ад месца сваёй гібелі. Кіраўніцтва ЖКГ кажа, што ў гэты дзень ён не атрымліваў нарад на работы ў гэтым калодзежы. Але адзін з калег загінулага ананімна паведаміў, што кіраўніцтва жыллёва-камунальнай гаспадаркі хоча пазбегнуць адказнасці, бо работы праводзіліся з парушэннем тэхнікі бяспекі.

Дарэчы, раней у Глыбокім загінуў адзін рабочы ў выніку абвалу траншэі, а будаўнік з Віцебску перад Днём беларускага пісьменства зваліўся з вышыні і разбіўся.

Фота — n1.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі