У Гомелі адкрыецца крама, дзе ўсе тавары каштуюць па 50 тысяч
У Гомелі на днях адкрываецца крама па продажы адзення і электратэхнікі. Галоўная яе адметнасць у тым, што кошт на кожны тавар будзе складаць 50 тысяч рублёў.
Сярод тавараў будуць мабільнікі, некаторыя віды побытавай электратэхнікі, адзенне.
Крама мусіла адкрыцца ўжо даўно. Але адкрыццё зацягнулася з-за юрыдычных тонкасцяў у заканадаўстве.