У Гомелі адкрылася выстава, прысвечаная вайне 1812 года
У гомельскім абласным музеі ваеннай славы дэманструюць рэчы, звязаныя з вайной з Напалеонам.
На экспазіцыі пад назвай “І гучней за трубы на поле гонару кліча да Айчыны любоў!” прадстаўлены рэдкія памятныя медалі часоў вайны 1812 года, руская і французская агнястрэльная і халодная зброя, афіцэрская і салдацкая амуніцыя, у ліку якой і асабістыя рэчы прадстаўнікоў Расійскага імператарскага дома, а таксама гравюры і літаграфіі першай паловы XIX стагоддзя.
Пасля адкрыцця выставы адбыўся круглы стол, удзел у якім прынялі гісторыкі і проста людзі, неабыякавыя да мінулага.