У Гомелі бляшанка згушчонкі каштуе больш за 80 тысяч рублёў (фота)
Праўда, і важыць яна амаль 4 кг.
У адной з гомельскіх крамаў Еўрарадыё пабачыла бляшанку беларускага згушчанага малака для сапраўдных ласуноў. Пры кошце ў 82 тысячы важыць такі цуд 3,9 кілаграма.
Прадавачкі кажуць, што нават на такія незвычайныя пачастункі спажыўцы ўжо знайшліся і з усіх прывезеных бляшанак гэтая апошняя.