У Гомелі забаранілі пікеты у падтрымку Беляцкага
Мясцовыя праваабаронцы планавалі правесці яго 22 жніўня.
Гомельскі гарвыканкам адмовіў мясцовым праваабаронцам Анатолю Паплаўнаму, Віктару Адзіночанку і Леаніду Судаленку ў правядзенні пікетаў у падтрымку Алеся Беляцкага, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”. Пікеты планавалася правесці 22 жніўня ў найбольш шматлюдных месцах абласнога цэнтру. Як вынікае з ліста чыноўнікаў, праваабаронцы не заключылі дамоваў з органамі міліцыі, медыцыны і камунальнымі службамі пра уборку тэрыторыі. Паводле рашэння выканкама Гомеля, любыя масавыя мерапрыемствы павінны суправаджацца заключэннем дамовы са згаданымі службамі.
Заяўнікі пікетаў збіраюцца абскарджваць рашэнне гарвыканкама ў судзе.
Нагадаем таксама, што раней пікеты ў абарону Алеся Беляцкага былі забароненыя ў Гродне, Баранавічах і іншых гарадах.