У Грэцыі журналіста судзяць за публікацыю спісу неплацельшчыкаў
Журналіст Костас Ваксеваніс апублікаваў звесткі пра суайчыннікаў, якія, мяркуецца, ухіляліся ад выплаты падаткаў.
У спісе больш за дзве тысячы прозвішчаў. У іх ліку апынуліся былыя міністры ды іншыя вядомыя асобы, адзначае ВВС. Усе яны мелі рахункі ў Швейцарыі.
Журналіста вінавацяць у "апублікаванні спісу імёнаў без спецыяльнага дазволу і ў парушэнні закона пра абарону асабістых звестак".
У сваю чаргу, Ваксеваніс заяўляе, што за краты павінен трапіць не ён, а палітыкі, якія пакрывалі махінацыі неплацельшчыкаў.
Фота — tlt.ru