У Лондане арыштаваная былая рэдактар News of the World Рэбека Брукс
Прычынай стала справа аб незаконным праслухоўванні тэлефонаў бульварным выданнем.
43-гадовая Рэбека Брукс пайшла ў адстаўку на мінулым тыдні. Яе арыштавалі апоўдні па мясцовым часе. Брукс сама прыйшла ў аддзяленне паліцыі.
Як паведамляе ВВС, яна падазраецца ў карупцыі і ў праслухоўванні тэлефонных перамоў. Нагадаем, што скандал з праслухоўваннем брытанскіх чыноўнікаў стаў прычынай закрыцця выдання News of the World.