У Магілёве адкрылася выстава калядных узораў з бісера
На ёй прадстаўлена каля 100 прац.
Выстава пачала працу 29 снежня ў магілёўскім Музеі этнаграфіі. На ёй можна пабачыць творы Эльзы Гаўрушэнка. Усё прадстаўленыя на выставе працы ўжо з'яўляюцца ўласнасцю музея, які іх выкупіў.
Сярод экспанатаў - калье, каралі, бранзалеты, брошкі, паясы, сумачкі. Усе схемы
для вырабаў мастачка, якая займаецца бісерапляценнем больш за 10 гадоў,
распрацоўвае самастойна. Яна выкарыстоўвае ў сваіх творах традыцыйныя народныя
матывы, прымяняе народную каляровую сімволіку, паведамляе БелаПАН.