У Магілёве раздавалі ўлёткі пра палітвязняў у закрытых пакетах

Мясцовыя актывісты выйшлі на вуліцы горада, каб раздаць дзецям і іх бацькам балёнікі і флікеры з лагатыпам “Нашага дома”. Разам з гэтымі падарункамі мінакі атрымалі цэлыя інфармацыйныя пакеты. У іх уклалі буклеты з пазнавальнай інфармацыяй пра вынаходніцтвы жанчын, паведаміла ў жывым эфіры Еўрарадыё магілёўская праваабаронца Крысціна Шацікава.

Разам з буклетамі ў інфармацыйныя пакеты ўклалі таксама ўлёткі пра лёс палітвязняў, якія адбываюць зняволенне ў Магілёве і ў Магілёўскай вобласці. У прыватнасці, асаблівую ўвагу надалі лёсу Міколы Статкевіча, былага кандыдата ў прэзідэнты, якога асудзілі нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў.

 Крысціна Шацікава: «Мы вырашылі зрабіць падарунак жыхарам нашага горада, у якіх ёсць дзеці. Мы раздавалі дзецям паветраныя шары, флікеры “Наш дом” – мы дарым, а не прадаем, як дзяржава, бяспека павінна быць бясплатнай – а таксама буклеты пра жаночыя дасягненні.

Я не ведаю, як адрэагуюць бацькі на ўкладышы пра палітзняволеных і пакуль правяраць не хачу. Мне зараз галоўнае – данесці інфармацыю, а потым паглядзім на рэакцыю. Гэта наша першая акцыя, але не апошняя. Мы будзем падтрымліваць нашых палітзняволеных усімі магчымымі сродкамі».


Акцыя прайшла без затрыманняў. Крысціна Шацікава мяркуе, што міліцыя проста не зразумела, якую інфармацыю прадстаўнікі “Нашага дому” данеслі да магілёўцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі