У Маскве паліцыя затрымала дзясяткі ўдзельнікаў лагера апазіцыі (фота)

Ранейшы лагер на Чыстых прудах быў ліквідаваны праваахоўнікамі паводле рашэння суда раніцай у сераду.

Як паведамляе РІА "Новости", адзін аўтазак з затрыманымі ўжо ад'ехаў ад Кудрынскай плошчы, на якой знаходзілася некалькі соцень чалавек. Верагодна, у ім быў апазіцыйны дзеяч Ілля Яшын, які паведаміў, што разам з ім — 16 затрыманых.

Другі аўтазак з затрыманымі людзі не прапусцілі, выйшлі на дарогу і перакрылі яму рух. Яны скандавалі: "Свабоду палітзняволеным!", "Выпускай!". Паліцыя заявіла, што дэманстранты пашкодзілі адзін з іх аўтобусаў (пракалолі колы) і "парушаюць грамадскі парадак".

Як паведамляе журналіст Глеб Давыдзенка, да паліцыі падыйшло падмацаванне і яны выціснулі людзей з праезжай часткі. Пасля працягнуліся затрыманні, хапалі людзей, якія перашкаджалі праезду аўтазаку.

Паводле звестак паліцыі, было затрымана каля 20 чалавек, паведамляе РІА "Новости".

У лагеры сабралася асамблея, вырашаецца, што рабіць далей.

Фота — Еўрарадыё

"Часам свабода выглядае так", — піша Ілля Яшын у сваім Твітары, каментуючы гэтае фота з аўтазака.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі