У мінскім каледжы атруціліся паўсотні студэнтаў?

Як паведамляе партал TUT.BY, 29 лістапада каля 50 студэнтаў атруціліся ў заводскай сталовай МАЗа. Некаторыя з іх, нібыта, нават трапілі ў лякарню. Разам са студэнтамі пацярпелі і некалькі рабочых аўтазавода, якія там абедалі. Паведамляецца, што ахвярамі атручэння сталі студэнты-першакурснікі. Іх прымушаюць абедаць менавіта ў гэтай сталоўцы. А пры адмове пагражаюць праблемамі ў навучанні.

Тым часам і кіраўніцтва каледжа, і галоўны санітарны лекар Заводскага раёна сталіцы адмаўляюць факт атручэння.

Карэспандэнт TUT.BY наведаў месца здарэння і пабачыў, што сталовая зачыненая "з тэхнічных прычынаў". Прычым работнікі сталовай у абвестцы пра закрыццё нават паблыталі месяц — пазначылі кастрычнік замест снежня.

Студэнты каледжа ў размовах пацвярджаюць факт атручэння. Прычым некаторыя з іх даведаліся пра здарэнне ад сваіх выкладчыкаў.

Фота — TUT.BY

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі