У Мінску адкрылася ХІХ Міжнародная кніжная выстава-кірмаш

Удзельнікамі выставы сталі кнігавыдаўцы з 20 краін. Ганаровы госць выставы — Венесуэла. Як паведаміў карэспандэнт Еўрарадыё Віталь Ругайн, наведвальнікаў выставы-кірмаша ажно на ўваходзе сустракаюць велізарныя венесуэльскія сцягі і плакаты. Нагадаем, што раней ганаровымі гасцямі былі такія краіны, як Расія, Украіна, Ізраіль, Казахстан, Францыя і Нямеччына.

Акрамя дзяржаўных выдавецтваў на выставе шырока прадстаўленая прадукцыя і незалежных выдаўцоў. Агулам на выставе будзе працаваць каля 600 стэндаў.

Міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі і пасол Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес

На кірмашы прадаюць не толькі кнігі, але і цукеркі.

Рэпартаж з адкрыцця выставы - неўзабаве на Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі