У Мінску падпалілі легкавік з балонам, была пагроза выбуху (фота)
Здарэнне адбылося позна ўвечары 27 траўня на вуліцы Ротмістрава.
Супрацоўнікі МНС, якія прыехалі на месца, высветлілі, што гараць "Жыгулі", якія гаспадаром не выкарыстоўваліся. Падчас тушэння ў багажніку знайшлі вялікі балон, які, нават пусты, уяўляў сур'ёзную пагрозу выбуху. Як інфармуе БЕЛТА, спецыялісты мяркуюць, што прычынай пажару быў падпал.
Агнём было пашкоджанае люстэрка аўтамабіля Renault Megane Scenic, які стаяў побач.
Фота — onliner.by