У Мінску паказалі кока-колу ў трохлітровіку ад Цэслера (фота)
Выстава дызайнера і мастака Уладзіміра Цэслера пад назвай "Практыка рынкавага рэалізму" адкрылася 6 лютага.
Пабачыць яе можна ў мінскім Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.
На выставе прадстаўлены такія праекты, як серыя скульптураў "Праект стагоддзя: Дванаццаць з ХХ" (у суаўтарстве з Сяргеем Войчанкам, 1955-2004), плакаты, поп-арт-аб'екты "Вектарныя тэхналогіі", прасторавыя рэчы, шэраг дызайн-канцэпцый, а таксама серыі "Галівудскія весялухі", "Школьны кабінет" і новыя працы.