У Мінску пройдзе гандбольны марафон, які прэтэндуе трапіць у Кнігу Гінэса

7 чэрвеня ў 14 гадзін у Мінску стартуе 32-гадзінны гандбольны марафон, які прэтэндуе на рэгістрацыю ў расійскай Кнізе рэкордаў "Дзіва" і ў Кнізе рэкордаў Гінэса, паведаміў намеснік старшыні Беларускай федэрацыі гандбола Іван Семяненя на прэс-канферэнцыі ў панядзелак.


Паводле яго слоў, з самага пачатку планаваўся 24-гадзінны марафон, але такое мерапрыемства раней ужо праводзілася ў Нідэрландах.


У марафоне возьмуць удзел 47 каманд. Узрост гульцоў ад 5 да 78 гадоў. Фіналам будзе адборачны матч мужчынскага чэмпіянату Еўропы-2012 Беларусь—Данія, які пройдзе на "Мінск-Арэне". 


Каб рэкорд быў зарэгістраваны, перапынак паміж матчамі не павінен перавышаць пяці хвілін, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі