У Мінску сарваўся канцэрт Змітра Вайцюшкевіча
Імпрэза планавалася на сённяшні вечар у кавярні “Містраль”. Гэта мусіў быць “душэўны канцэрт чалавек на пяцьдзясят”.
Аднак за пару гадзінаў да вечарыны адміністрацыя кавярні паведаміла, што канцэрт адмяняецца. Нібыта ў “Містраль” патэлефанавалі з аддзелу ідэалогіі Ленінскага раёна і сказалі, што ў кавярні могуць быць праблемы.
Сайту Naviny.by у кавярні выклалі іншую версію: маўляў, артыст за пяць дзён да мерапрыемства павінен быў узяць узгадненне ў Міністэрстве культуры, але ён гэтага не зрабіў.