У Мінску затрымалі пяць удзельнікаў "арабскай вясны"?

Як паведамляе тэлеканал АНТ, нелегальныя мігранты планавалі праз Беларусь трапіць у краіны ЕС. Там яны, нібыта, меліся ўзяць удзел у падпольным руху супраціву.

Па звестках мінскай міліцыі, падчас апытання стала вядома, што егіпцяне ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях падчас "арабскай вясны". Міліцыянты кажуць, што затрыманымі рухае прага помсты з-за ваенных дзеянняў на тэрыторыі іх краін і жаданне супраціву навязанаму грамадска-палітычнаму ладу.

Затрыманыя працягваюць даваць сведчанні міліцыянтам. Пасля прававой ацэнкі іх дзеянняў будзе вырашацца пытанне пра высылку замежнікаў з Беларусі.

Фота — belvpo.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі