У Мінску затрымлівалі здымачную групу БелаПАН

Іх затрымалі каля 15-й гадзіны. Журналісты ладзілі апытанку наконт таго, каго гатовыя грашова падтрымаць грамадзяне — уладу ці апазіцыю. Міліцыянты затрымалі карэспандэнта Ганну Афоніну, а таксама аператараў Сяргея Сацюка і Васіля Сямашку.

“Журналісты затрыманыя для высвятлення іх асобаў. Яны рабілі традыцыйную апытанку ля кінатэатра "Кастрычнік”, — гавораць у рэдакцыі інфармацыйнага агенцтва.

Здымачную групу адвезлі ў аддзяленне міліцыі Першамайскага раёна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі