У Мінску злавілі валютчыцу-махлярку
Яшчэ ўвесну сёлета 43-гадовая жыхарка вёсцы Рыжыкі Мінскага раёна пад выглядам валютных аперацый завалодала вялізнымі сумамі чужых грошай.
Пацярпелыя — двое мінчукоў. У аднаго валютчыца забрала 124 мільёны рублёў і 78 тысяч 800 долараў. У іншага — 63 мільёны 500 тысяч рублёў, паведамляе БелаПАН.
Крымінальную справу завялі паводле матэрыялаў галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС.