У нядзелю 17 чэрвеня абяцаюць спёку да 31 градуса
Такая тэмпература паветра ў нядзелю будзе на поўдні краіны.
Як паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры, уначы прагназуецца сухое надвор’е. А ўдзень месцамі, пераважна на паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, чакаюцца навальніцы. Вецер уначы слабы, удзень паўднёва-заходні умеркаваны, пры навальніцах парывісты.
Уначы пакуль будзе халаднавата — 9-15 градусаў. Удзень цёпла і нават горача — 24-29 градусаў.