У падтрымку Алеся Бяляцкага стварылі сайт
Ініцыятарам сталася праваабарончая супольнасць “Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі”.
“Я моцна веру Янку Купалу, які быў напісаў: яшчэ прыйдзе Вясна! Яшчэ прыйдзе…” — такія словы праваабаронцы змешчаныя ў шапцы новага інтэрнет-рэсурсу.
На сайце змешчаная інфармацыя датычная крымінальнага пераследу вядомага праваабаронцы, а таксама аператыўныя навіны праваабарончага цэнтру “Вясна”.
“Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі” узнік у сувязі з тым, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пасля выбараў 2010 года працягвае заставацца больш чым напружанай. Менавіта таму праваабарончыя арганізацыі з краін АБСЕ 27-га снежня падпісалі дэкларацыю аб стварэнні Камітэту.