У Пінску міліцыя не паверыла "рэвалюцыянерам"
У гэтую сераду "маўчуны" прызначылі збор на гарадскім рынку, аднак міліцыянты ўсё ж такі выйшлі на плошчу Леніна — звыклае месца такіх акцыяў.
Праўда, гэтым разам яе не перакрывалі. Проста некалькі міліцэйскіх патруляў няспешна шпацыравалі па пляцы і калі-некалі правяралі дакументы ў падазроных мінакоў.