У Польшчы затрымалі п'янага беларуса, які ехаў на грузавіку
45-гадовы грамадзянін нашай краіны сеў за руль аўтамабіля з амаль 3,3 праміле алкаголю ў крыві.
Мужчына быў затрыманы паліцыяй у горадзе Зялёная Гура. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, беларус павінен быў даставіць тавар у адзін з мясцовых гіпермаркетаў.
Падчас размовы з паліцыяй кіроўца сцвярджаў, што выпіў толькі адно піва і тое гэта было “учора”. Вынік тэсту на алкаголь здзівіў нават саміх паліцыянтаў.
Мужчыну затрымалі, пакаранне яму вызначыць суд.