У Расіі не дазволілі паказваць "Плошчу" Хашчавацкага

Як паведамляе ВВС, гаворка ідзе пра дакументальныя карціны. Сярод іх дзве стужкі вядомага беларускага рэжысёра Юрыя Хашчавацкага — "Плошча" (пра беларускія падзеі 2006 года) і "Лабатамія" (пра адносіны Расіі і Грузіі).

Акрамя таго пад забарону трапілі фільм "Бунт. Справа Літвіненкі" і "Замах на Расію" (пра выбухі дамоў у 1999 годзе), а таксама "Фабрыка катаванняў ці педагагічны досвед" — фільм екацярынбургскага праваабаронцы Сакалова.

Прычынай фактычнай забароны на паказ фільмаў называецца адсутнасць прамых дамоваў пракатчыка са студыямі-вытворцамі.

Па словах пракатчыкаў, чыноўнік з Мінкульта вусна паведаміў, што для аднаўлення пракатнага пасведчання трэба падаць згоду ад усіх, хто ўдзельнічаў у вытворчасці фільмаў — рэжысёраў, прадзюсараў і іншых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі