У сераду бензін падаражэе на 5%

Як паведамляюць "Бізнэс-навіны", паліва падаражэе ў сярэднім на 5%. Гэта першае павышэнне коштаў на паліва ў 2013 годзе. Паведамляецца, што Міністэрства эканомікі ўхваліла сёлета штоквартальнае павышэнне коштаў на паліва на 5%.

З 16 студзеня будуць наступныя рознічныя кошты:

"Нармаль-80" — 7200 рублёў за літр;
АІ-92 — 7400 рублёў за літр;
АІ-95 — 7800 рублёў за літр;
дызельнае паліва — 8000 рублёў за літр;
дызпаліва "Еўра-5" — 8400 рублёў за літр;
дызпаліва "Арктыка" — 9300 рублёў за літр.

Сёння рознічныя кошты на АЗС складаюць:

бензін Нармаль-80 — 6750 рублёў
бензін АІ-92 — 6950 рублёў
бензін АІ-95 — 7500 рублёў
дызельнае паліва — 7650 рублёў

Папярэдняе павышэнне коштаў адбылося 3 кастрычніка 2012 года.

Фота — www.seva100pol.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі