У Варшаве прайшла акцыя салідарнасці са Змітром Дашкевічам (фота)

10 верасня на цэнтральным вакзале Варшавы, адбылася акцыя ў падтрымку Змітра Дашкевіча. Актывісты “Звязу для дэмакратыі ў Беларусі” на пероне ля цягніка “Варшава-Мінск” раздалі ўлёткі з інфармацыяй аб Дашкевічы. Яны таксама заклікалі людзей распаўсюджваць інфармацыю сярод сваіх блізкіх, пісаць у Генеральную пракуратуру Беларусі. Нагадаем, што 13 верасня адбудзецца суд над Змітром Дашкевічам, афіцыйнай нагодай якога называюцца сістэматычныя парушэнні рэжыму адбывання пакарання. Лідар “Маладога фронту” знаходзіцца за кратамі ад снежня 2010 году. Яго абвінавацілі ў збіцці чалавека і прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі.

Фота -- http://interpolit.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі