У Ваўкавыску з’явіўся помнік Грунвальду (фота)
Яго ўрачыста адкрылі з нагоды святкавання Дня горада.
У 2008 годзе 44 жыхары Ваўкавыску звярнуліся да гарадскіх уладаў са зваротам адзначыць памяць мужнасці нашых землякоў адкрыццём мемарыяльнай стэлы. Справа з усталяваннем помніка зацягнулася на некалькі гадоў. Гарадзенскі абласны мастацка-экспертны савет забракаваў некалькі варыянтаў памятнага знаку.
Аднак 17 ліпеня 2011 года помнік Грунвальду ўсё ж адкрылі. Пасля афіцыйнай часткі да помніка ўсклалі кветкі і вянкі.
Фота — volkovysk.by