У Віцебску абралі міс СНД - 2011 сярод студэнтак аграрных ВНУ (фота)

У конкурсе прынялі ўдзел 12 дзяўчат з 11 гарадоў Беларусі, Расіі і Украіны. Нашу краіну прадстаўлялі чатыры канкурсанткі.

У фінале конкурса дзяўчатам трэба было прадставіць сваю "візітоўку", бліснуць здольнасцямі ў творчым конкурсе, а таксама паўдзельнічаць у трох дэфіле – у нацыянальным уборы, прафесійным гарнітуры і вячэрняй сукенцы.

У выніку тытул міс СНД – 2011 журы прысудзіла студэнтцы Арэнбургскага дзяржаўнага аграрнага універсітэта Алёне Смульскай. Дзяўчыне дасталіся карона пераможцы, дыплом і нэтбук, паведамляе БелаПАН.

Фота tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі