У Зэльве папяровыя самалёцікі агітавалі супраць выбараў
Грамадскія актывісты Зэльвы правялі ў гарадскім пасёлку першую акцыю, прысвечаную выбарам.
Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", моладзевыя актывісты запусцілі 60 папяровых самалёцікаў з надпісам “Выбарам — байкот” у розных раёнах Зэльвы. Цяпер мясцовыя вертыкальшчыкі і міліцыя шукаюць, хто рабіў і запускаў гэтыя самалёцікі. Але знайсці “вінаватых” пакуль не ўдаецца.
Фота — "Вясна"