У Жанаазене ўведзена надзвычайнае становішча
Прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў увёў гэты рэжым у горадзе з 17 снежня па 5 студзеня.
Нагадаем, што ў пятніцу ў Жанаазене адбыліся масавыя беспарадкі. Былыя работнікі нафтавых кампаній зладзілі акцыю пратэсту, у выніку якой паводле афіцыйных дадзеных, загінула 10 чалавек, інфармуе ВВС.