У жніўні на “Мінск-Арэне” пройдзе турнір імя Руслана Салея
У ім возьмуць удзел тры хакейныя каманды: мінскае “Дынама”, жлобінскі “Металург” і чэхаўскі “Віцязь”.
Таксама прыняць удзел у турніры было прапанавана і яраслаўскаму “Лакаматыву”. Аднак з-за шчыльнага графіку перадсезоннай падрыхтоўкі каманда была вымушана адмовіцца ад удзелу, паведаміў генеральны дырэктар мінскага клуба Аляксей Торбін сайту goals.by
Нагадаем, што Руслан Салей і яраслаўскі “Лакаматыў” разбіліся 7 верасня 2011 года. Каманда ляцела ў Мінск на першы матч сезона.