У ЗША 11 чалавек падазраюць ў шпіянажы на Расію
У сераду судовыя ўлады Нью-Ёрка прад'явілі ім абвінавачванні.
Усе 11 чалавек падазраюцца ў незаконным экспарце высокатэхналагічных мікраэлектронных прылад з ЗША ў Расію. Амерыканскія спецслужбы паведамляюць, што члены гэтай сеткі з'яўляліся пасрэднікамі паміж амерыканскімі кампаніямі-вытворцамі і расійскімі ўладамі.
Нелегальную сетку па дадзеных следства ўзначальваў 48-гадовы Аляксандр Фішчанка паведамляе ВВС.