Украіна можа далучыцца да Мытнага саюзу
Пра гэта заявіў 20 студзеня прэм'ер-міністр краіны Мікалай Азараў на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.
Па яго словах, якія перадае РІА "Новости", Украіна вельмі дэталёва адсочвае, як працуе Мытны саюз.
Нагадаем, што Масква запрашае Кіеў у Мытны саюз. Аднак раней Украіна заяўляла, што не мае намеру уступаць у аб'яднанне. Наўзамен афійцыйны Кіеў прапаноўваў супрацу ў фармаце "тры плюс адзін", што не задавальняе Расію.