Уладзімір Някляеў вылучаны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры
Такую прапанову выказаў на агульным сходзе сяброў ПЭН-цэнтру паэт і грамадскі дзеяч Генадзь Бураўкін.
Сход, які адбыўся 17 лютага ў Мінску, аднагалосна ўхваліў прапанову і вырашыў неадкладна распачаць неабходную для намінавання працэдуру, паведамляе Радыё "Свабода".