Ультыматум Барозу: Або я, або Лукашэнка
Прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу адмовіцца ад удзелу ў канферэнцыі ў Кіеве, калі туды прыедзе беларускі прэзідэнт.
Пра гэта ўласнаму карэспандэнту УНІАН у Брусэлі паведаміла крыніца ў Еўракамісіі.
Гаворка ідзе пра міжнародную канферэнцыю “Дваццаць пяць год Чарнобыльскай катастрофы. Бяспека будучыні”, якая адбудзецца 20-22 красавіка ў Кіеве. Урад Беларусі з'яўляецца адным з яе суарганізатараў разам з урадамі Украіны і Расіі, Еўракамісіі, Саветам Еўропы.
Палітолаг Юрый Шаўцоў у жывым эфіры Еўрарадыё назваў такое патрабаванне некаторым "перагібам". Пазіцыя Еўрасаюза адносна Лукашэнкі пасля падзеяў 19 снежня вядомая, аднак у гэтым выпадку гаворка ідзе пра праблему адчувальную для ўсяго насельніцтва Беларусі.
Зрэшты, на "карысць справы" Лукашэнку ў Кіеве цалкам можа замяніць прэм'ер Мясніковіч, які да нядаўняга часу меў да таго ж адносіны да акадэмічнай навукі.