Урад і Нацбанк зацвердзілі план дзеянняў

План, у якім 27 пазіцый, прадугледжвае меры для паляпшэння інвестыцыйнага клімату, стымулявання мадэрнізацыі эканомікі, стварэння высокатэхналагічных вытворчасцяў, развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

У прыватнасці, праца з замежнымі інвестарамі і беларускімі юрыдычнымі асобамі будзе арганізавана згодна з прынцыпам "адно акно". Асаблівая ўвага ў плане нададзена мерапрыемствам па зніжэнні імпартаёмістасці эканомікі за кошт павышэння энергаэфектыўнасці, зніжэння матэрыялаёмістасці, а таксама забеспячэння беражлівасці.

Будуць рэалізаваны мерапрыемствы па развіцці фондавага рынку, яго інфраструктуры і інструментаў. Прадугледжаны таксама меры ў галіне грашова-крэдытнай палітыкі, адміністрацыйнага і цэнавога рэгулявання, скіраваныя на абмежаванне інфляцыі.

Акрамя таго, плануецца стварэнне асобнага незалежнага антыманапольнага органа ў межах працы па рэфармаванні сістэмы дзяржорганаў, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі