Урад Славакіі вылучыў Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру
У лісце, накіраваным у Нобелеўскі камітэт, прэм'ер-міністр Івэта Радзічава адзначыла сумленнасць і смеласць беларускага праваабаронцы.
Ён вярнуўся на радзіму, нягледзячы на тое, што ведаў пра пагрозу выстаўлення абвінавачанняў, цытуе словы Радзічавай Радыё Свабода.
Нагадаем, у студзені на Нобелеўскую прэмію міру Беляцкага вылучалі дэпутаты польскага Сейму і група дэпутатаў украінскага парламента. Да агульнай кампаніі далучылася і Шырын Эбадзі — іранская адвакатка, якая атрымала Нобелеўскую ўзнагароду ў 2003 годзе. Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. За кратамі ён знаходзіцца ад жніўня 2011 года.