Уступіў у сілу закон аб масавых мерапрыемствах у новай рэдакцыі
Ён быў прыняты дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і адобраны членамі Савета Рэспублікі.
8 лістапада новую рэдакцыю закона падпісаў кіраўнік дзяржавы. Дакумент быў афіцыйна апублікаваны 16 лістапада і ўступае ў сілу праз 10 дзён, паведамляе БелТА.
Нагадаем, што папраўкі, ўнесеныя ў гэты закон, атрымалі крытыку з боку праваабаронцаў і прадстаўнікоў незалежнага грамадства. Яны фактычна забараняюць любыя мерапрыемствы без папярэдняга ўзгаднення іх з органамі выканаўчай улады.