У Чэрвене ўсталююць помнік-бюст Станіславу Манюшку
Эскізны праект распрацоўваецца маладым беларускім скульптарам Канстанцінам Касцючэнкам.
Праца па стварэнні помніка-бюста сусветна вядомаму кампазітару, заснавальніку нацыянальнай класічнай оперы і камернай вакальнай лірыкі вядзецца па ініцыятыве Міністэрства культуры Беларусі і Чэрвенскага райвыканкаму, інфармуе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Міністэрства культуры.
Стварэнне помніка-бюста Станіславу Манюшку ажыццявяць за кошт сродкаў міністэрства.