Васіліса Марзалюк прайграла паядынак за "бронзу"

Нагадаем, Васіліса Марзалюк прайграла Станцы Хрыставай з Балгарыі яшчэ свой першы паядынак. Аднак, дзякуючы таму, што саперніца беларускі выйшла ў фінал, Марзалюк атрымала магчымасць пазмагацца за бронзавы медаль.

У першым паядынку суцяшальнага турніра ў барацьбе за "бронзу" Васіліса Марзалюк перамагла Ені Франсон са Швецыі (на здымку), у другім — Алі Анабель з Камеруна. У выніку лёс бронзавага медаля вырашаўся ў сённяшнім паядынку з іспанкай Майдэр Унда. На жаль, беларуска прайграла.

Васілісе Марзалюк 25 гадоў, яна нарадзілася ў Лагойску. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2011 года.

Фота — noc.by, daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі