Вінаватых у штурме прыватнага катэджу ў Калодзішчах пакараюць
9 жніўня вайскоўцы адной з частак сталічнага гарнізону правялі тактычныя вучэнні ды выкарысталі ў якасці аб’екту недабудаваны прыватны катэдж пад Мінскам.
Пасярод дня да дому раптам прыехала група салдат. Яны былі ў касках, бронежылетах, з аўтаматамі і дымавымі гранатамі. Гаспадароў катэджу яны проста адцягнулі ў бок. На іх пратэсты яны не рэагавалі. Выглядае на тое, што вайскоўцы адпрацоўвалі захоп дома.
Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны, па гэтым факце праводзіцца праверка, вінаватых прыцягнуць да адказнасці згодна з заканадаўствам. Камандаванне вайсковай часткі зробіць так, каб падобныя выпадкі больш не паўтараліся. Гаспадарам недабудаванага дома прынеслі прабачэнні, паведамляе БелаПАН.