Віцеблянку затрымалі з партыяй гераіну коштам 100 мільёнаў рублёў

Жанчыну затрымалі проста на пероне чыгуначнага вакзала. 33-гадовая жыхарка Віцебска прыехала з Расіі яшчэ 9 ліпеня.

Як паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, супрацоўніца адной з прыватных фірмаў Віцебска прыцягнула ўвагу адмысловага ўпраўлення абласной міліцыі сваімі частымі паездкамі ў горад Ярцава Смаленскай вобласці. А таксама кантактамі з цыганскай суполкай, якая пражывае ў гэтым горадзе.

У затрыманай віцеблянкі канфіскавалі гераін масай амаль 200 грам. Гэтага хапіла б на 500 доз. Кашт такой партыі наркотыкаў можна ацаніць прыкладна ў сто мільёнаў рублёў, паведамляюць “Народныя навіны Віцебска”. Цяпер жанчыне пагражае 13 гадоў турмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі