Воўчак: Нават супрацоўнікі пракуратуры ў шоку ад паправак

Праваабаронца Алег Воўчак у інтэрв'ю Еўрарадыё пракаментаваў прыняццё Палатай прадстаўнікоў паправак у законы пра палітычныя партыі, грамадскія аб'яднанні і спецслужбы. Нагадаем, яны прымаліся цішком у пачатку кастрычніка і пра іх грамадства даведалася толькі цяпер.

Воўчак: "Мае калегі ўсе ў шоку. Нават тыя, хто працуе ў пракуратуры. Таму што змены прымаліся тайна, не абмяркоўваліся... Закон мусіць не проста прымацца, але і адпавядаць Канстытуцыі.

Калі казаць пра гэтыя папраўкі ўвогуле, то ўсю дзейнасць не апазіцыі нават, не праваабароны, усю дзейнасць любога грамадзяніна, які толькі пачне пратэставаць, можна падвесці пад любы склад з гэтых зменаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі